На русском языке:
Кинофестиваль «Лістапад» лишён аккредитации FIAPF
Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) пазбавіла акрэдытацыі кінафестываль «Лістапад». Пра гэта паведамляе Беларуская Рада Культуры ў сваім тэлеграм-канале.
«Змены, прынятыя новай дырэкцыяй «Лістапада», могуць мець наступствы для экасістэмаў іншых фестываляў, акрэдытаваных FIAPF. Мы прыйшлі да высновы, што гэта парушае некаторыя важныя прынцыпы FIAPF і вырашылі прыпыніць акрэдытацыю «Лістапада» ў 2021 годзе», — сказаў прэзідэнт FIAPF Луіс Альберта Скалела.
Паводле слоў кінакрытыка Тараса Тарналіцкага, прыпыненне акрэдытацыі маргіналізуе кінафестываль у вачах міжнароднай кінасупольнасці і новай дырэкцыі спатрэбіцца прыкласці больш намаганняў і сродкаў для далейшай арганізацыі мерапрыемства.