Кіраўніцтва Курдыстана заявіла, што Мінск выкарыстоўваў мігрантаў для ціску на ЕС

Canva
Абноўлена
5 хв.

In English: Kurdistan leadership claims that Minsk has used migrants to put pressure on the EU
На русском языке: Руководство Курдистана заявило, что Минск использовал мигрантов для давления на ЕС

Прэм’ер-міністр іракскага Курдыстана Масрур Барзані даў інтэрв’ю тэлеканалу Sky News Arabia у якім заявіў, што ніхто з курдскіх мігрантаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, не спрабуе збегчы ў ЕС «з-за беднасці» ў Курдыстане, іх проста выкарыстоўваюць у палітычных мэтах.

Барзані заявіў, што мігранты заплацілі кантрабандыстам тысячы даляраў, каб тыя перавезлі іх у Беларусь, дзе іх затым «выкарыстоўваў урад Беларусі для ціску на Еўрапейскі Саюз».

«Магу запэўніць, што ніхто з гэтых мігрантаў не паехаў у Беларусь праз карупцыю ці ціск на іх. Тыя, хто з’ехаў у Беларусь, паехалі туды не таму, што не могуць знайсці працу тут, яны паехалі туды, таму што кантрабандысты падманулі іх і выкарыстоўвалі ў палітычных мэтах», – заявіў прэм’ер Курдыстана.

Крыху пазней кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Курдыстана Сафін Дзаі таксама заявіў, што мігранты сталі ахвярамі злачынных сетак, якія займаюцца кантрабандай, якія даставілі іракцаў да еўрапейскіх межаў. Паводле яго слоў, некалькі чалавек, якія маюць дачыненне да кантрабанды мігрантаў у Беларусь, ужо затрыманыя. Акрамя таго ён паведаміў, што ў Ірак ужо вярнулася каля 2000 грамадзян Ірака, у той жа час такая ж колькасць курдаў усё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі і яе прымежных раёнах з Польшчай. Аб новых эвакуацыйных рэйсах з Беларусі ён нічога не паведаміў.

Па словах гісторыка Аляксандра Фрыдмана, заявы Дзаі з фактычным падвядзеннем вынікаў эвакуацыі і рэзкія выразы Барзані ў інтэрв’ю для шырокай арабскай аўдыторыі, могуць казаць аб тым, што эвакуацыя курдаў з Беларусі прыпыненая, а можа быць і зусім спыненая.

Дапоўнена ў 17:45:

Прэс-сакратар міністэрства міграцыі Іраку Алі Абас заявіў выданню NRT, што заўтра, у аўторак, адбудзецца апошні эвакуацыйны рэйс для вяртання затрыманых ірацкіх мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.

«Агульная колькасць мігрантаў, якія жадаюць добраахвотна вярнуцца ў краіну, складае 3000 чалавек», – сказаў ён.

Папярэдні матэрыял
Беларусь з Расіяй правядзе вучэнні на мяжы з Украінай
Наступны матэрыял
СМІ: Спіс юрыдычных і фізічных асоб, якія трапяць у 5-ы пакет санкцый. Абнаўляецца

Iншыя матэрыялы