На русском языке:
Китайский «Атакующий сокол» у границ НАТО
Сёння на палігоне «Брэсцкі» (за 2,8 км ад мяжы з Польшчай і за 28 км ад Украіны) пачаліся сумесныя беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні – «Атакуючы сокал».
Вядома, што ў рамках вучэнняў вайскоўцы правядуць начное дэсантаванне, пераадолеюць водныя перашкоды і правядуць трэніроўку па вядзенні дзеянняў у населеным пункце.
Адзначым, што беларуска-кітайскія вучэнні «Атакуючы сокал» праводзяцца рэгулярна, напрыклад у жніўні 2018 г. гэтыя вучэнні праходзілі ў горадзе Цзінань, правінцыя Шаньдун, КНР. Бягучыя вучэнні працягнуцца да 19 ліпеня 2024 г.