Колькасць УС РФ у Беларусі не змянілася

4 хв.

На русском языке: Численность ВС РФ в Беларуси не изменилась

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у жніўні сітуацыя з расейскім вайсковым кантынгентам у Беларусі не зведала змен.

УС РФ у Беларусі працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней:

  • Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бакоў») і «Зяброўка» — дпра 550 чалавек.
  • Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» — да 1450 чалавек.

Таксама ў Беларусі працягваюць працаваць 484-і ваенны следчы аддзел (Клецкі раён) і 313-я ваенная пракуратура гарнізона (Мінск). Колькасць задзейнічанага персанала ў названых структурах будзе вылічацца дзясяткамі чалавек.

Колькасць УС РФ у Беларусі не змянілася

Варта адзначыць і тое, што ў жніўні ў Беларусь прыбыў пошукавы разлік 90-га асобнага спецыяльнага пошукавага батальёна УС РФ колькасцю каля 10 чалавек. Гэты батальён з’яўляецца адзіным падраздзяленнем ва УС РФ, якое вядзе пошук і ідэнтыфікацыю астанкаў загінуўшых салдат. Вядома, што расійскія пошукавікі прыбылі ў Беларусь для правядзення пошукавых работ у Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Усяго ж на 1 верасня 2024 г. «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, у ≈2000 чалавек.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за жнівень можна азнаёміцца ​​тут (English).

Папярэдні матэрыял
Авіяактыўнасць ПКС РФ за месяц скарацілася больш як у 5 разоў
Наступны матэрыял
Памілаваны яшчэ 37 палітвязняў

Iншыя матэрыялы