На русском языке:
Численность ВС РФ в Беларуси не меняется
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», за люты не змянілася сітуацыя з расейскім вайсковым кантынгентам на тэрыторыі Беларусі.
УС РФ у Беларусі працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней:
- Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» – 500-600 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1450 чалавек.
На 1 сакавіка 2024 г. «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў ≈2000 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за люты можна азнаёміцца тут (на англійскай).