Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у траўні не змянілася сітуацыя з расійскім вайсковым кантынгентам на тэрыторыі Беларусі.
УС РФ у Беларусі працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней:
- Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» – 500-600 чалавек.
- Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1450 чалавек.
Таксама адзначым, што ў Беларусі працягваюць працаваць расейскія вайсковыя праваахоўныя органы – 484-і вайсковы следчы аддзел (Клецкі раён) і 313-я вайсковая пракуратура гарнізона (Мінск). Колькасць задзейнічанага персанала ў названых структурах будзе вылічацца дзясяткамі чалавек.
Усяго ж на 1 чэрвеня 2024 г. «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, у ≈2000 чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за май на англійскай можна азнаёміцца тут.