Колькі грошай з кішэняў беларусаў пайшло на дзяржрэгуляванне коштаў?

Pixabay.com
1 хв.

На русском языке: Сколько денег из карманов беларусов ушло на госрегулирование цен?

Тэлеграм-канал «Нашы Грошы» распавёў, у колькі жыхарам Беларусі абыдзецца дзяржрэгуляванне коштаў. Згодна з афіцыйнымі лічбамі, за паўгода Беларусь ужо страціла 1,47 млрд рублёў ці па 157 рублёў з кожнага жыхара краіны. Столькі склаў аб’ём кампенсацыі з бюджэту затрат на пакрыццё страт ад дзяржрэгулявання цэн і тарыфаў.

Колькі грошай з кішэняў беларусаў пайшло на дзяржрэгуляванне коштаў?

Гадавая інфляцыя ўжо перавысіла 10% (у два разы больш, чым планавалася), у тым ліку інфляцыя рэгуляваных коштаў і тарыфаў — 10,4%. Лекі, кошты на якія рэгулююцца дзяржавай, падаражэлі за год больш як на 20%, паліва — на 18%. У цэлым, толькі 4% тавараў і паслуг за апошні год патаннелі, затое 40% — сталі даражэйшымі больш чым на 10%.

Папярэдні матэрыял
Турэцкія банкі пачалі адхіляць пераводы ў Беларусь
Наступны матэрыял
У Польшчы затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт у дошках

Iншыя матэрыялы