«Радыё Свабода» пацвердзіла шпіталізацыю Віктара Бабарыкі

тг-канал «Віктар Бабарыка»
3 хв.

На русском языке: Радио Свобода: В больнице подтвердили госпитализацию Виктора Бабарико

Журналісту выдання «Радыё Свабода» пацвердзілі ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, што Бабарыка шпіталізаваны і знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні.

«Бабарыка знаходзіцца ў хірургіі», – перадае выданне.

Інфармацыю аб шпіталізацыі палітыка пацвярджае і тэлеграм каманды Віктара Бабарыкі:

«Сябры. Учора зʼявіліся чуткі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў шпіталі г. Наваполацка. Нам удалося пацвердзіць гэтую інфармацыю. На жаль, іншыя падрабязнасці пакуль не вядомыя», – паведамілі ў ягоным канале.

У ардынатарскай хірургічнага аддзялення паведамілі, што стан палітыка здавальняючы, піша «Медыязона».

Папярэдні матэрыял
З'явілася інфармацыя, што Віктар Бабарыка трапіў у бальніцу са слядамі збіцця
Наступны матэрыял
Калона 120-й амбр была заўважана ў Баранавічах

Iншыя матэрыялы