На русском языке:
Цены в беларусских Duty Free больше не регулируются
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова Cаўміна РБ ад 31 траўня 2022 г.
У дакуменце гаворыцца, што патрабаванні аб абмежаванні росту цэн не больш як на 1,2 працэнта ў месяц, а таксама нарматывы рэнтабельнасці і гандлёвых надбавак больш не распаўсюджваюцца на юрыдычных асоб, уключаных у рэестр уладальнікаў магазінаў бяспошліннага гандлю.
Гэта азначае, што кошты ў беларускіх крамах бязмытнага гандлю (Duty Free) «пушчаныя ў вольнае плаванне». Выключэнне распаўсюджваецца на харчовыя тавары.