На русском языке:
Кремль отказался комментировать инцидент в «Мачулищах», режим в РБ официально не комментировал ситуацию
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць паведамленні пра пашкоджанне расійскага самалёта ДРЛА А-50У на ваенным аэрадроме «Мачулішчы».
«Не, нам няма чаго тут сказаць. Гэта ўсё ж інфармацыя, якая была апублікаваная, у ёй ішла гаворка пра Беларусь, і Беларусь абвергла», – сказаў Пяскоў.
Афіцыйных каментароў з боку Мінска не паступала. Адзначым, што зараз у Лукашэнкі праходзіць вузкая нарада з сілавікамі, прысутнічаюць: Дзяржсакратар Савета бяспекі, міністры ўнутраных спраў і абароны, старшыні КДБ і Дзяржпамежкамітэта РБ.