Крэмль хоча больш беларускіх студэнтаў у РФ і больш расійскіх ВНУ ў Беларусі

3 хв.

In English: The Kremlin wants more Belarusian students in Russia and more Russian universities in Belarus
На русском языке: Кремль хочет больше беларусских студентов в РФ и больше российских ВУЗов в Беларуси

На мінулым тыдні прэмʼер РФ Міхаіл Мішусцін, выступаючы на стратэгічнай сесіі «Аб развіцці гуманітарнага ўзаемадзеяння з Беларуссю», заявіў, што ў Крамля ёсць планы па пашырэнні ў Беларусі сеткі філіялаў расійскіх ВНУ і адкрыцці адукацыйнага кластара так званай «Саюзнай дзяржавы».

Тады ж ён заявіў, што Расіі важна павысіць прывабнасць навучання ў расійскіх каледжах і ВНУ для беларускіх абітурыентаў.

Кідаецца ў вочы тое, што гэтая заява была зроблена на фоне паведамленняў аб магчымасці ўвядзення ў Беларусі абавязковай адпрацоўкі для студэнтаў-платнікаў. Відавочна, што Крэмль на фоне ўзмацнення абмежаванняў для абітурыентаў у Беларусі будзе прыкладаць намаганні, каб учорашнія беларускія школьнікі паехалі вучыцца не ў Еўропу, а менавіта ў РФ.

Папярэдні матэрыял
У Мінск збіраецца прыехаць першы віцэ-прэзідэнт Ірана
Наступны матэрыял
У ВНУ увядуць ваенную падрыхтоўку, але гэта планавалася зрабіць яшчэ 1 верасня

Iншыя матэрыялы