Крыніцы: Беларускія крамы адчуваюць праблемы з адгрузкай прадуктаў з-за новай сістэмы рэгулявання коштаў

РИА Новости
Эксклюзіў
5 хв.

На русском языке: Источники: Беларусские магазины испытывают проблемы с отгрузкой продуктов из-за новой системы регулирования цен

Рэдакцыя валодае інфармацыяй, што пасля прыняцця новай сістэмы рэгулявання коштаў, зацверджанай пастановай Саўміна №713 ад 19 кастрычніка, многія пастаўшчыкі спынілі адгрузку шэрагу тавараў у беларускія крамы. Размова як аб пастаўках у буйныя гандлёвыя сеткі, так і ў невялікія магазіны.

Па нашай інфармацыі праблемы з пастаўкамі пачаліся яшчэ 20-21 кастрычніка, прычым закранулі не толькі харчовыя крамы, але і іншых удзельнікаў рынку. На мінулым тыдні мы пісалі, што McDonald’s прыбраў адразу 14 пазіцыяў з ранішняга меню МакСняданак. Па словах крыніц, прычына таксама заключаецца ў праблемах з-за рэгулявання коштаў:

«McDonaldʼs у меню для сняданкаў выкарыстоўвае ў асноўным беларускіх пастаўшчыкоў, якія, у адрозненне ад самога Мака, могуць паднімаць кошты».

А вось яшчэ некалькі прыкладаў, як гэтая пастанова адбіваецца на беларускіх крамах:

▪️ Невялікая гомельская сетка супермаркетаў. «Крамы не могуць закупіць тавары, якія раней былі акцыйнымі, у асноўным, мясная прадукцыя. Таксама некаторыя пастаўшчыкі малочнай прадукцыі адмаўляюцца пастаўляць сваю прадукцыю з-за таго, што ўсё вязуць у Расею».

▪️ Буйная сетка крам. «Скарацілі адгрузку тавару ў крамы са складоў, у інтэрнэт-крамы не адгружаем увогуле. Шмат тавараў знікла са складоў, кажуць, з-за пераацэнак. Няма разумення, што далей з коштамі».

▪️ Заакрама. «Практычна ўсе пастаўшчыкі замарозілі адгрузкі з 20-21 чысла, у тым ліку Hill’s, Royal Canin і інш. Цяпер распрадаюцца рэшткі на складзе, кошты нязначна ўпалі, цалкам ануляваныя ўсе сістэмы скідак. Як мяркуецца, частка прадукцыі можа знікнуць з РБ з-за рэгулявання коштаў. На астатнюю: кошты значна не зменяцца».

Калі вы можаце падзяліцца з намі дадзенымі аб бягучай сітуацыі на складах і паліцах вашай крамы – пішыце ў @Motolko_bot.

P.S. Для большай бяспекі вы можаце папрасіць сяброў ці блізкіх, хто быў вымушаны выехаць з Беларусі, напісаць праз бот вашу інфармацыю.

Папярэдні матэрыял
Прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева прыгаварылі да 4-х гадоў пазбаўлення волі
Наступны матэрыял
Супраць дырэктара сеткі крам «Суседзі» узбуджана крымінальная справа

Iншыя матэрыялы