Мінабароны РБ
3 хв.

На русском языке: Колонна 120-й омбр была замечена в Барановичах

Сёння раніцай на выездзе з горада Баранавічы ў напрамку да Ляхавічаў/трасы М1 была заўважана буйная калона УС РБ.

У складзе калоны: 2 БТР-80К (камандзірскі), 20 БТР-82А (частка была ў зімовым камуфляжы), 3 баявыя машыны ПТРК «Конкурс» 9П148, 1 БРДМ-2, браняваная медыцынская машына БММ-80 «Сімфонія -эвакуацыйная машына БРЭМ-К, УАЗ-Патрыёт, 4 КамАЗ-4310 (тэнт), 2 Урал-4320 (борт, перавозілі драўляныя шчыты для ўладкавання палявога лагера), 2 Урала (кунг), аўтацягнік-бензавоз КРАЗ і аўтобус МАЗ. Калону суправаджалі не менш за 5 экіпажаў ВАІ РБ.

Пазней гэтая ж калона была заўважана на трасе М1 (паміж Стоўбцамі і Дзяржынскім). Мяркуючы па складзе ваеннай тэхнікі калона можа належаць 339-му асобнаму механізаванаму батальёну 120-й амбр УС РБ.

Адзначым, што гэтая ж калона была заўважана ў раёне Баранавіч 9 красавіка. А 5 красавіка МА РБ паведамляла, што адзін з механізаваных батальёнаў 120-ы амбр удзельнічае ў праверцы баявой гатоўнасці.

Такім чынам, калона хутчэй за ўсё належыць 339-му механізаванаму батальёну 120-й амбр. Падраздзяленне можа вяртацца ў пункт пастаяннай дыслакацыі пасля ўдзелу ў праверцы баявой гатоўнасці.

Папярэдні матэрыял
«Радыё Свабода» пацвердзіла шпіталізацыю Віктара Бабарыкі
Наступны матэрыял
Віктар Бабарыка ў шпіталі: што вядома

Iншыя матэрыялы