На русском языке:
Источники: Лукашенко на два месяца остался без своего вертолёта
Сёння раніцай, 17 сакавіка, верталёт Аляксандра Лукашэнкі AgustaWestland AW-139 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PH паляцеў на штогадовы ТА ў Нацыянальны цэнтр верталётабудавання імя М. Л. Міля ў Таміліне (Маскоўская вобласць, РФ).
Там размяшчаецца сумеснае расійска-італьянскае (італьянскай кампаніі Leonardo Helicopters і холдынгу «Верталёты Расіі») зборачную вытворчасць прадпрыемства HeliVert, у тым ліку там збіраюць і верталёты Agusta Westland AW-139.
Характэрна, што летась, калі гэты верталёт вазілі на ТА, ён тамака прастаяў цэлыя два месяцы. Магчыма, на гэты раз будзе столькі ж.
Каштуе такі верталёт каля €12 000 000.
P.S. Пацікавіцца ў італьянскай кампаніі Leonardo, чаму яны да гэтага часу чыняць верталёт Лукашэнкі і працягваюць працаваць у РФ, можна наўпрост праз сацыяльныя сеткі.
Сацсеткі Leonardo: Twitter, Instagram, YouTube