У Зябраўцы праводзяцца будаўнічыя работы

Sentinel-hub
3 хв.

На русском языке: В Зябровке проводятся строительные работы

Выданне «Флагшток» звярнула ўвагу, што на спадарожнікавых здымках аэрадрома «Зяброўка» (Гомельскі рн, Гомельскай вобл) за 21 чэрвеня і 1 ліпеня бачныя пэўныя змены.

На свежых здымках ад 1 ліпеня ў паўночна-заходняй кропцы аэрадрома назіраюцца новыя насыпы пяску.

Пакуль немагчыма сказаць, што менавіта там будуюць ці насыпаюць з-за нізкай якасці здымкаў. Тым не менш пэўныя змены бачныя і на іншых насыпах, якія былі там і раней, быццам іх таўшчыня крыху паменшылася.

Цалкам магчыма, што іншыя насыпы маглі крыху парасці травой пасля моцных дажджоў. Аднак сказаць дакладна, што менавіта там адбываецца можна будзе толькі пасля атрымання больш якасных здымкаў.

Папярэдні матэрыял
Сілавікі Лукашэнкі затрымалі ўкраінку за «распальванне варожасці паміж Расіяй і Украінай»
Наступны матэрыял
Эдуарда Бабарыку асудзілі на 8 гадоў калоніі

Iншыя матэрыялы