In English:
The locomotive derailed in Bryansk oblast probably belongs to the Homiel depot, — expert
На русском языке:
Локомотив, пущенный под откос в Брянской области, вероятно принадлежит Гомельскому депо, — эксперт
На свежых фота, якія зʼявіліся ў сеціве, выразна бачна, што лакаматыў, які сышоў з рэек у Бранскай вобласці, дакладна належыць БЧ. Можна апазнаць, што гэта лакаматыў серыі 2ТЭ10, якія, паводле слоў эксперта, прыпісаны ў Беларусі толькі да двух дэпо – Гомель і Віцебск.
«Бясспрэчна, лакаматыў належыць БЧ. Лакаматыў серыі 2ТЭ10, такія на БЧ прыпісаныя да двух дэпо – Гомель і Віцебск. Кожны лакаматыў мае два ўнікальныя нумары – серыйны нумар і васьмізначны код.
Лагатып БЧ бачны таксама на паўвагонах. А вось цыстэрны, здаецца, расейскія. Не зусім карэктна казаць «цягнік належаў БЧ», бо частка вагонаў у цягніку можа быць адной чыгункі, а частка – іншай. Але што лакаматыў БЧ, то бясспрэчна», – паведаміў эксперт.
Паводле яго словаў, дастаткова складана разгледзець нумары на апублікаваных фота/відэа, аднак з высокай доляй верагоднасці можна меркаваць, што ў Бранскай вобласці мог сысці з рэек лакаматыў 2ТЭ10УК-0196 пад нумарам 16343543, які прыпісаны да дэпо ТЧ-8 Гомель.
Таксама @belzhd_live пацвердзілі каналу «МатолькаДапамажы», што лакаматыў, які сышоў з рэек у Бранскай вобласці, прыпісаны да Гомельскага дэпо. Аднак, паводле слоў чыгуначнікаў, размова можа ісці аб іншым лакаматыве гэтага дэпо.
Як толькі зʼявяцца дадатковыя падрабязнасці і дакладныя даныя, які менавіта лакаматыў пацярпеў у Бранскай вобл., інфармацыя адразу будзе дапоўнена.