На русском языке:
Латвия разрешила въезд авто на беларусских номерах, но при определённых условиях
У сярэдзіне ліпеня Латвія забараніла ўезд у краіну на аўтамабілях з беларускімі нумарамі. Аднак, як высветліў Belsat, уехаць у краіну на беларускім аўто ўсё ж можна.
Для гэтага ўладальніку аўтамабіля, які хоча наведаць Латвію на сваім аўто, трэба ў індывідуальным парадку атрымаць дазвол на ўезд у Латвію ад латвійскай Службы фінансавай разведкі (Finanšu izlūkošanas dienests).
Яно выдаецца па прадстаўленні пісьмовай заявы і дакументаў, якія будуць пацвярджаць мэту паездкі. Праўда, падаваць гэтую заяву трэба як мінімум за 30 дзён да паездкі.