Латвія ўводзіць узмоцнены рэжым аховы на мяжы з Беларуссю

mk.gov.lv
3 хв.

In English: Latvia introduces strengthened security regime at the border with Belarus
На русском языке: Латвия вводит усиленный режим охраны на границе с Беларусью

Як паведамляецца на сайце кабміна Латвіі, узмоцнены рэжым аховы ўводзіцца на паўгода (11.08.2023 – 10.02.2024) у г. Даўгаўпілс і трох паветах краіны: Лудзенскім, Краслаўскім і Аўгшдаўгаўскім.

Паведамляецца, што з 11 жніўня 2021 года больш за 14 000 чалавек (уключаючы 5 461 сёлета) спрабавалі незаконна перасекчы мяжу.

Латвія ўводзіць узмоцнены рэжым аховы на мяжы з Беларуссю

У адпаведнасці з рашэннем урада Латвіі, памежнікі будуць здзяйсняць узмоцнены нагляд за латвійска-беларускай мяжой, а Нацыянальныя ўзброеныя сілы і паліцыя аказваць ім неабходную падтрымку.

Таксама пагранічнікі і паліцыя атрымалі права пранікаць у жылыя і нежылыя памяшканні і на зямельныя ўчасткі з мэтай выявіць месцы, дзе хаваюцца асобы, якія незаконна перасеклі мяжу, або прадухіліць пагрозу іх жыццю.

Папярэдні матэрыял
На ўзбраенне артылерыйскіх падраздзяленняў Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання паступяць РСЗА «Паланэз»
Наступны матэрыял
Флагшток: На мінулым тыдні ў Печах застрэліўся тэрміновай службы

Iншыя матэрыялы