У АБСЕ створана група «Сяброў дэмакратычнай Беларусі»

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

На русском языке: В ОБСЕ создана группа «Друзей демократической Беларуси»

Сёння ў Варшаве прайшоў сайд-івэнт АБСЕ па Беларусі, у якім прынялі ўдзел Святлана Ціханоўская і прадстаўнік АПК па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова.

На мерапрыемстве было абвешчана аб стварэнні групы «Сяброў дэмакратычнай Беларусі» з краін-удзельніц АБСЕ. Святлана Ціханоўская заклікала БДІПЧ і Сакратарыят АБСЕ патрабаваць доступ да палітвязняў у Беларусі, доступ да судовых працэсаў і дапамагчы прыцягнуць да адказнасці рэжым Лукашэнкі.

«Група сяброў у АБСЕ можа дапамагчы прыцягнуць рэжым Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы супраць украінскіх дзяцей. Таксама я прашу дапамагчы беларусам, якія ўцяклі ў ЕС, дамагчыся справядлівасці ў рамках справаў па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Пазначце катэгорыі злачынстваў, якія могуць пераследавацца ў рамках гэтага механізму», – заявіла Ціханоўская.

Ціханоўская таксама нагадала БДІПЧ, што так званыя выбары 2024 года ў Беларусі будуць зʼяўляцца фарсам у сітуацыі, калі правы чалавека не выконваюцца і няма неабходных умоў для іх правядзення.

Папярэдні матэрыял
Пачалася чарговая праверка баявой гатоўнасці УС РБ
Наступны матэрыял
Ва Украіне загінулі некалькі беларускіх добраахвотнікаў

Iншыя матэрыялы