На русском языке:
Латвия вводит зону ограничения полётов БПЛА у границы с Беларусью
Агенцтва грамадзянскай авіяцыі Латвіі паведаміла, што з 16 кастрычніка і да канца года ў памежжы з Беларуссю краіна ўводзіць абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы.
Зона абмежавання палётаў уступіць у сілу апоўначы 16 кастрычніка і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 г. Абмежаванні распаўсюджваюцца на палёты БПЛА і дронаў на вышынях ад 0 да 2 895 метраў.
Пры гэтым абмежаванні не датычацца БПЛА Нацыянальных узброеных сіл (НБС) краіны.