Латвія забараніла чыгуначны транзіт беларускіх ваенных грузаў у свае марскія парты на Балтыцы

Ілюстратыўнае фота
3 хв.

На русском языке: Латвия запретила ЖД-транзит беларусских военных грузов в свои морские порты на Балтике

З 10 траўня Латвія прыпыніла дзеянне пагаднення, якое дазваляла прамыя чыгуначныя перавозкі ваенных грузаў з Беларусі ў трэція краіны праз латвійскія парты. Аб гэтым паведамляе выданне Delfi са спасылкай на Міністэрства паведамлення Латвіі.

«Пагадненне аб прамой перавозцы грузаў вайсковага прызначэння чыгуначным транспартам з Рэспублікі Беларусь у трэція краіны з выкарыстаннем партоў Латвійскай Рэспублікі па рашэнні ўрада было прынятае 25 студзеня 1994 года, калі Латвія яшчэ не ўступіла ў ЕС.

Латвія ўступіла ў ЕС 1 мая 2004 года, а 29 сакавіка 2004 года стала членам НАТА. У сувязі з гэтым Латвія звязана прававымі нормамі гэтых міжнародных арганізацый, і пагадненне з Беларуссю не адпавядае гэтым правілам. Таксама дзяржкіраванне Латвіі ў цэлым пераглядае двухбаковыя адносіны з Расіяй і Беларуссю ў кантэкст вайны Расіі ва Украіне», — адзначаецца ў заяве Мінпаведамлення.

Папярэдні матэрыял
«Цэнтурыён», «Шмель», «Навальніца»: якое ўзбраенне атрымалі УС РБ у 2021 годзе і што плануюць купіць зараз?
Наступны матэрыял
Раман Галоўчанка паляцеў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты

Iншыя матэрыялы