«Лепшы аўтакранаўшчык»: Сяржант УС РФ знаходзіўся ў Чарнобыльскай Зоне, а цяпер грузіць тэхніку ў Беларусі

Беларускі Гаюн
Эксклюзіў
10 хв.

In English: «Best Truck Crane Operator»: Data on a Russian sergeant, who was in the Chernobyl Zone, and now loads equipment in Belarus
На русском языке: «Лучший автокрановщик»: Сержант ВС РФ находился в Чернобыльской Зоне, а теперь грузит технику в Беларуси

17 красавіка праект «Беларускі Гаюн» апублікаваў пост аб тым, што ў Калінкавічах (Гомельская вобласць, Беларусь) быў заўважаны аўтакран на базе КамАЗ, які ехаў перавозіць практычна знішчаны КамАЗ УС РФ, з выбітым шклом і шматлікімі пашкоджаннямі корпуса. Пасля гэтага, маніторынгавая група праекта атрымала падрабязныя звесткі аб тым, хто кіроўца гэтага аўтакрана і дзе гэтая машына была раней заўважаная.

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», кіроўцу гэтага аўтакрана клічуць Віталь Майсееў — сяржант В/Ч 98529, якая базуецца ў п. Чырвоны Бор (Смаленская вобласць, РФ) і ўваходзіць у склад 29-й асобнай чыгуначнай Варшаўскай брыгады УС РФ.

Вядома, што ў дадзены момант аўтакранаўшчык у Беларусі ўдзельнічае ў пагрузцы тэхнікі УС РФ на эшалоны для наступнай адпраўкі ў РФ. Гэта стала вядома дзякуючы таму, што Майсееў сам расказаў гэта незнаёмаму яму чалавеку ў Telegram. Дарэчы, ён жа расказаў, што быў адным з тых салдат, якія ўварваліся на тэрыторыю Украіны і разбілі базу на тэрыторыі Чарнобыльскай Зоны.

«Лепшы аўтакранаўшчык»: Сяржант УС РФ знаходзіўся ў Чарнобыльскай Зоне, а цяпер грузіць тэхніку ў Беларусі

Перапіска аўтакранаўшчыка УС РФ з незнаёмым яму чалавекам у Telegram / Беларускі Гаюн

У прыватнасці, Майсееў удзельнічаў у пагрузцы зламанай тэхнікі на тралы ў Нароўлі. У дадзены момант толькі там вырабляецца пагрузка пабітай тэхнікі УС РФ на тралы, якую ў далейшым перавозяць на чыгуначныя станцыі Ельска і Мазыра («Козенкі»), дзе ўжо праходзіць пагрузка тэхнікі на чыгуначныя эшалоны.

«Лепшы аўтакранаўшчык»: Сяржант УС РФ знаходзіўся ў Чарнобыльскай Зоне, а цяпер грузіць тэхніку ў Беларусі

Аўтакранаўшчык грузіць тэхніку УС РФ у Нароўлі, Беларусь / Беларускі Гаюн

Такая ж сітуацыя раней была і з Брагінам (Гомельская вобласць, Беларусь), адкуль зламаную тэхніку траламі перавозяць на чыгуначную станцыю ў Хойнікі, дзе праходзіць пагрузка на эшалоны. Адзначым, што для іх гэта самыя аптымальныя шляхі руху, бо найбліжэйшы мост праз раку Прыпяць знаходзіцца пад Мазыром. Майсееў жа ўдзельнічаў у пагрузцы тэхнікі не толькі ў Нароўлі, але і ў Ельску.

На здымках можна заўважыць сіні будынак, цагляную двухпавярховую пабудову і гаражы. Гэтыя фатаграфіі былі зробленыя ў Ельску ў адным і тым жа месцы, што пацвярджаецца спадарожнікавымі здымкамі.

«Лепшы аўтакранаўшчык»: Сяржант УС РФ знаходзіўся ў Чарнобыльскай Зоне, а цяпер грузіць тэхніку ў Беларусі

Кранаўшчык Майсееў грузіць тэхніку УС РФ у Ельску / Беларускі Гаюн

«Лепшы аўтакранаўшчык»: Сяржант УС РФ знаходзіўся ў Чарнобыльскай Зоне, а цяпер грузіць тэхніку ў Беларусі

Будынкі ў Ельску, якія бачныя на фота кранаўшчыка УС РФ / Беларускі Гаюн

У перапісцы Майсееў паведамляў, што загружае тэхніку на эшалоны, для наступнай адпраўкі ў Расію. Частку тэхнікі УС РФ ужо павезлі з Беларусі. А астатнюю, пераважна ў дрэнным стане, працягваюць грузіць на эшалоны ў Мазыры, Ельску і Хойніках.

Таксама ёсць і фатаграфія, якую зрабіў кранаўшчык Майсееў проста з кабіны свайго крана каля чыгуначнага вакзала ў Калінкавічах (Гомельская вобласць, Беларусь). І ганаровая грамата «Лепшы аўтакранаўшчык», якую сяржанту В/Ч 98529 УС РФ Майсееву В.Г. уручылі 13 красавіка 2021 года.

«Лепшы аўтакранаўшчык»: Сяржант УС РФ знаходзіўся ў Чарнобыльскай Зоне, а цяпер грузіць тэхніку ў Беларусі

Майсееў у Калінкавічах і ганаровая грамата «Лепшы аўтакранаўшчык» сяржанту В/Ч 98529 УС РФ Майсееву В.Г. / Беларускі Гаюн

Цікава, што Майсееў у асабістай перапісцы неаднаразова пісаў пра тое, што да гэтага яны былі ў раёне Чарнобыльскай зоны, а таксама пра тое, што іх база была недалёка ад Чарнобыля. Дарэчы, дадатковым пацвярджэннем таго, што Майсееў служыць ва УС РФ, з’яўляецца і напісанне назвы Беларусі з дзвюма памылкамі, а таксама зневажальны зварот да ўкраінцаў.

«Лепшы аўтакранаўшчык»: Сяржант УС РФ знаходзіўся ў Чарнобыльскай Зоне, а цяпер грузіць тэхніку ў Беларусі

Перапіска Майсеева з чалавекам / Беларускі Гаюн

Калі ў вас ёсць іншая інфармацыя пра салдат УС РФ, якія знаходзіліся/знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і могуць мець дачыненне да агрэсіі супраць Украіны, пішыце ў @HajunBYbot

Папярэдні матэрыял
Затрыманы ксёндз Андрэй Кеўліч
Наступны матэрыял
У Расіі заблакавалі наш сайт motolko.help

Iншыя матэрыялы