In English:
Libereco: 58% of advertising on state-owned TV is placed by Western companies
На русском языке:
Libereco: 58% рекламы на госТВ размещают западные компании
Праваабарончая арганізацыя Libereco апублікавала справаздачу аб маніторынгу рэкламы на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1», «АНТ» і «СТБ» у перыяд з 15 па 21 лістапада, які праводзіўся штодня з 19:00 да 22:00. У выніку высветлілася, што заходнія кампаніі размецілі 58% рэкламных ролікаў на дзяржТБ. Больш за ўсё было паказана рэкламы кампаній ЗША (18%) і Германіі (16%).
Якія кампаніі паказвалі рэкламу на дзяржТБ у прайм-тайм з 15 па 21 лістапада / Libereco
«Мы вельмі шакаваныя тым, што, у прыватнасці, нямецкія кампаніі працягваюць фінансаваць тэлеканалы Лукашэнкі рэкламнымі грашыма, нягледзячы на шматлікія парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. […] Неабходна неадкладна спыніць гэтае сумнеўнае рэкламнае мерапрыемства. Я стаміўся выслухоўваць апраўданні ўсіх гэтых рэкламных кампаній», — сказаў Марка Фібер, старшыня нямецкага аддзялення Libereco.
ТОП-10 заходніх кампаній па паказах рэкламы на дзяржТБ у прайм-тайм з 15 па 21 лістапада / Libereco
Па інфармацыі Libereco, больш за ўсё рэкламы ў названы перыяд размясцілі: Mars (61 рэкламны ролік), Procter and Gamble (51), Henkel (47) і Sanofi (45), Queisser Pharma (30), Grindeks (28), Colgate-Palmolive ( 27), PepsiCo (25), Dr. Theiss Naturwaren (23) і Sandoz (22).
Аднак эксперты адзначаюць, што ёсць і некаторыя пазітыўныя змены. У лістападзе больш не было рэкламы ад Carlsberg (Данія) і L’Oreal (Францыя). Швейцарская Nestlé значна скараціла сваю рэкламу з 9 працэнтаў у ліпені да 0,4 працэнта ў лістападзе. Свежыя даныя таксама можна параўнаць з аналізам рэкламы на дзяржТБ, які мы правялі цягам аднаго тыдня лютага. Акрамя ўжо згаданых кампаній, значна скарацілі паказы кампаніі Jacobs Douwe Egberts, Gedeon Richter ды іншыя.