На русском языке:
Лимит превышен: на военные сборы в 2023 году было призвано уже почти 10 000 резервистов
У пачатку траўня 2023 года мы публікавалі матэрыял пра прызыў рэзервістаў на вайсковыя зборы. На той момант на розныя віды збораў было прызвана не менш за 6280 чалавек. Як змянілася сітуацыя за мінулыя месяцы?
Па нашых падліках, усяго з 1 студзеня па 30 верасня 2023 года на розныя віды ваенных збораў ва УС РБ, унутраныя і тэрытарыяльныя войскі было прызвана не менш як 9820 чалавек.
З колькасцю рэзервістаў, якія прызываліся на ваенныя зборы (па месяцах), можна азнаёміцца на графіцы. Падлік рабіўся на падставе звестак з адкрытых крыніц.
Важна адзначыць, што 9820 чалавек – гэта мінімальная колькасць рэзервістаў, якіх прызвалі на зборы. У рэальнасці іх колькасць можа быць на 25-30% большая, бо мы ведаем далёка не пра ўсе праведзеныя ваенныя зборы.
Раней МА РБ заявіла пра планы прызваць на ваенныя зборы ў 2023 годзе 9000 рэзервістаў, якія знаходзяцца ў запасе. Адзначалася, што аналагічная колькасць запаснікаў прайшла праз ваенныя зборы ў 2022 годзе, і іх колькасць застаецца нязменнай апошнія гады.
Такім чынам, заяўлены ліміт колькасці рэзервістаў, якіх павінны прызваць на ваенныя зборы, быў перавышаны. Па нашых падліках, гэта адбылося яшчэ ў жніўні 2023 года.