«Лінію Хрэніна» пабудуюць па перыметры Беларусі?

МО РБ
5 хв.

На русском языке: «Линию Хренина» построят по периметру Беларуси?

Падчас агляду апорнага пункта «Лініі Хрэніна», размешчанага каля в. Сакі ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Лукашэнка заявіў, што «падобных ліній абароны, але яшчэ больш маштабных, па перыметры беларускай мяжы будзе некалькі. Іх арганізоўваюць з улікам сучасных войн, у тым ліку ва Украіне, і рэкамендацый ПВК «Вагнер».

А на думку міністра абароны Віктара Хрэніна, «неабходна ісці менавіта праз умацаваныя раёны, якія здольныя вытрымліваць і ўдар авіяцыі, і артылерыйскія налёты, і ў аснове якіх закладваецца асноўны прынцып – гэта аўтаномнасць вядзення баявых дзеянняў, ну і, вядома, утрыманне суперніка».

У публікацыі ад 20 чэрвеня, прысвечанай будаўніцтву апорнага пункта каля в. Сакі Жабінкаўскага раёна мы пісалі, што «канцэптуальна «Лінія Хрэніна» будзе ўяўляць сабой сукупнасць узаемазвязаных апорных пунктаў і ўмацаваных раёнаў, якія будуць прыкрываць абʼекты крытычнай інфраструктуры і найбольш верагодныя напрамкі патэнцыялу». Таксама мы пісалі, што гаворка ў дадзеным выпадку ідзе аб заходніх і паўднёвых рэгіёнах Беларусі, якія мяжуюць з краінамі НАТА і Украінай.

Такім чынам, нашыя высновы супалі з заявамі Лукашэнкі і чыноўнікаў МА РБ, якія прагучалі сёння.

Афіцыйна апорны пункт каля в. Сакі атрымаў назву «вузел супраціву Кобрынскага ўмацаванага раёна». Гаворачы аб логіцы яго размяшчэння можна змадэляваць наступны сцэнарый. Для цяжкасці прасоўвання ўяўнага суперніка па трасе М1 (з Брэста на паўночны ўсход – да Баранавіч і Мінска) можа быць падарваны аўтамабільны мост праз р. Мухавец (каардынаты маста: 52.135136, 23.946693).

Гэта павінна прымусіць суперніка рухацца ў абыход маста на Жабінку па другарадным дарогамі. Геаграфічнае размяшчэнне апорнага пункта дазваляе кантраляваць дзве дарогі, якія вядуць да Жабінка (Н-134 і Н-141). Пры такім сцэнары апорны пункт будзе перашкаджаць прасоўванню войскаў суперніка на Жабінку, і далей – па дарозе Р-104 (Р-7 або М-1) на Кобрын.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка паляцеў глядзець «лінію Хрэніна» пад Жабінкай
Наступны матэрыял
Сілавікі ўвесь дзень апытвалі супрацоўнікаў БЧ, на чыгунцы ўзмоцнена ахова пасля выбуху

Iншыя матэрыялы