Сілавікі ўвесь дзень апытвалі супрацоўнікаў БЧ, на чыгунцы ўзмоцнена ахова пасля выбуху

4 хв.

На русском языке: Силовики весь день опрашивали сотрудников БелЖД, на ЖД усилена охрана после взрыва

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведамляюць, што сёння ўвесь дзень сілавікі знаходзіліся ў будынках упраўлення БЧ і праводзілі апытанні супрацоўнікаў чыгункі.

Акрамя таго, яны пацвярджаюць і ўзмацненне аховы на чыгунцы. Раней выданне «Наша Ніва» паведаміла, што на чыгуначных станцыях Мінска і прыгарада заўважаны ўзброеныя патрулі.

Таксама стаў вядомы шэраг падрабязнасцей начнога выбуху на ст. Азярышча:

  • Выбух па станцыі Азярышча адбыўся ў міждарожжы 4 і 6 шляхоў;
  • Магутнасць выбуху ацэньваецца як дастаткова высокая;
  • Сурʼёзных пашкоджанняў інфраструктуры (шляхаў і іншых збудаванняў і прылад) не адбылося;
  • Наступствы выбуху не пацягнулі за сабой затрымак цягнікоў і перапынкаў у руху, бо 1 і 2 галоўны шлях не былі пашкоджаны;
  • Неабходнасць у аднаўленчых і значных рамонтных працах адсутнічае.
Папярэдні матэрыял
«Лінію Хрэніна» пабудуюць па перыметры Беларусі?
Наступны матэрыял
Fitch больш не будзе публікаваць крэдытныя рэйтынгі Беларусі

Iншыя матэрыялы