In English:
Lithuanian Railways informs under what conditions it will stop carrying Belarusian potash
На русском языке:
Литовская железная дорога сообщила, при каких условиях прекратит возить беларусский калий
Камісія па нацыянальнай бяспецы Літвы праверыць, ці адказвае інтарэсам нацыянальнай бяспекі пагадненне Літоўскай чыгункі і «Беларуськалія», паводле якога беларускія ўгнаенні ідуць транзітам праз Літву. Праверка пройдзе па ініцыятыве Міністра транспарту і камунікацый Літвы Марыуса Скуадзіса. Паводле слоў Скуадзіса, далейшая рэалізацыя пагаднення паміж «Беларуськаліем» і Літоўскімі чыгункамі па транспарціроўцы ўгнаенняў узнімае шэраг пытанняў нацыянальнай бяспекі.
Кіраўнік Літоўскіх чыгунак Мантас Бартушка сцвярджае, што для скасавання дамовы з «Беларуськаліем» няма ніякіх юрыдычных падставаў, але рашэнне аб спыненні транзіту можа прыняць літоўскі ўрад, альбо будуць больш жорсткімі еўрапейскія санкцыі. Пра гэта ён паведаміў Міністру транспарту і камунікацый Літвы Марыусу Скуадзісу і Міністру замежных спраў Габрыэліусу Ландсбергісу.
Доўгатэрміновае злучэнне паміж «Беларуськаліем» і Літоўскай чыгункай было падпісана ў 2018 годзе. Згодна з ім, калі адзін з бакоў парушае ўмовы дагавора, то ён павінен пакрыць урон. З-за магчымых рызык, з кастрычніка 2021 года Літоўскія чыгункі сталі працаваць з «Беларуськаліем» па перадаплаце. Так кампанія вырашыла засцерагчы сябе на выпадак, калі паслуга будзе аказана, а плацёж у нейкі момант будзе абцяжараны.
«Паколькі паслугі былі аплачаны, мы павінны выканаць дамову, таму што для яе скасавання патрабуецца або рашэнне дзяржаўных органаў, або ўвядзенне еўрапейскіх санкцый, каб мы маглі прыняць такое рашэнне на законных падставах», – растлумачыў Бартушка.
Кіраўнік Літоўскіх чыгунак дадаў, што існуючая сітуацыя – унікальная і няпростая і патрабуе прававой ацэнкі, каб не нанесці сур’ёзныя фінансавыя наступствы для Літвы. Паводле ацэнак кампаніі, праз санкцый у дачыненні да «Беларуськалія», яны могуць страціць да 120 млн еўра.
Пачынаючы з чэрвеня 2021 года ЗША тройчы ўводзілі санкцыі супраць Беларусі. Яны набылі моц 8 снежня. У санкцыйным спісе – «Беларуськалій», «БелКазТранс», Абсалютбанк і іншыя. Пры гэтым санкцыі ЗША наўпрост не распаўсюджваюцца на літоўскія кампаніі. Таму далейшае рашэнне аб транспарціроўцы калійных угнаенняў з Беларусі будзе залежыць ад рашэння дзяржорганаў Літвы і пазіцыі банкаў адносна апрацоўкі плацежных даручэнняў, якія выконваюцца «Беларуськаліем».
Нягледзячы на набыццё моцы санкцыямі ЗША, Літоўскія цягнікі па-ранейшаму будуць пастаўляць беларускія калійныя ўгнаенні ў порт Клайпеды. Чакаецца, што грузавая транспартная кампанія групы LTG Cargo у снежні перавязе каля 1 мільёна тон угнаенняў. Гэта азначае, што па тэрыторыі Літвы па-ранейшаму будзе курсіраваць 6-9 цягнікоў на дзень.
«Калі мы не будзем перавозіць угнаенні "Беларуськалій" з 1 студзеня 2022 года, то нашы страты за год складуць каля 49 мільёнаў еўра», – заявіў Бартушка.
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс абверг словы Бартушкі і выказаўся аб авансавых плацяжах «Беларуськалія».
«Гэта нетыповая аплата, гэта факт. Калі хтосьці з вашых калегаў раптоўна перавёў вам шмат грошай, вы, верагодна, задаецеся пытаннем, чаму гэта адбылося. І той факт, што ў кампаніі не было такіх пытанняў, выклікае слушныя пытанні адносна таго, чаму гэта адбылося», – заявіў Ландсбергіс.
Сябры Саюза лібералаў Літвы абмеркавалі магчымасць кампенсацыі фінансавых страт. Эўгеніюс Гентвілас, кіраўнік Саюза, падкрэсліў, што Літва займае дакладную каштоўнасную пазіцыю ў пытанні санкцый супраць Беларусі.
Пазней стала вядома, што кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс мае намер пайсці ў адстаўку з-за сітуацыі з транзітам «Беларуськалія». Ён паведаміў пра гэта прэм’ер-міністру краіны Інгрыду Шыманітэ, але адказу пакуль не атрымаў.
«Учора я сказаў прэм’ер-міністру, што гатовы пайсці ў адстаўку і чакаў, пакуль яна прыме рашэнне. Я разумею рэпутацыйную шкоду Літве», – сказаў Ландсбергіс.