Літва можа ініцыяваць міжнародны суд над Лукашэнкам

Фота: Lithuanian MFA / Flickr
3 хв.

In English: Lithuania may initiate international trial of Lukashenka
На русском языке: Литва может инициировать международный суд над Лукашенко

Урад Літвы ацэньвае магчымасць ініцыяваць міжнародны судовы працэс супраць Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе выданне Delfi.lt. Асноўная прычына — абыходжанне з мігрантамі. Пра гэта ў пятніцу заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.

На пытанне, ці пачала Літва рабіць фармальныя крокі з мэтай зладзіць міжнародны суд над Лукашэнкам, Ландсбергіс адказаў: «Наколькі я ведаю, першыя дыскусіі аб стварэнні такой працоўнай групы ва ўрадзе ўжо распачатыя, інстытуцыі распачалі дыялог. Я хачу падкрэсліць, што гэта працоўная група, якая дасць ацэнку, як гэты працэс варта развіваць далей, мы гаворым яшчэ не пра зварот, а ацэнку магчымасці такога звароту».

Кіраўнік літоўскай дыпламатыі таксама адзначыў, што міжнародны суд над Лукашэнкам — гэта не толькі палітычнае рашэнне. Гэтае пытанне яшчэ павінны прапрацаваць юрысты. Зварот у міжнародны суд могуць быць як адносна самога Лукашэнкі, так у дачыненні да рэжыму і дзяржавы. Дыскусіі аб гэтым ужо пачаліся. «Будзе дадзена прафесійная ацэнка ўсім магчымасцям з прыцягненнем міжнародных экспертаў», — сказаў міністр.

Нагадаем, нядаўна прадстаўнікі камітэтаў Літвы і 16 іншых еўрапейскіх краінаў звярнуліся да кіраўніцтва Еўрапейскага саюза і НАТА з прапановай ініцыяваць міжнародны судовы працэс супраць Лукашэнкі. Прапанавана перадаць справу Лукашэнкі ў Міжнародны суд справядлівасці. На думку заяўнікаў, рэжым Лукашэнкі парушыў міжнародную Канвенцыю супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання.

Папярэдні матэрыял
Літва можа закрыць памежныя пераходы з Беларуссю, калі колькасць нелегальных пераходаў павялічыцца
Наступны матэрыял
Адновяць маршрут Гродна–Варшава

Iншыя матэрыялы