У лагеры ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі 750+ адзінак тэхнікі

pronedra.ru
4 хв.

In English: There are over 750+ pieces of equipment at the PMC Wagner camp near Asipovichy
На русском языке: В лагере ЧВК «Вагнер» под Осиповичами 750+ единиц техники

Выданне «Радыё Свабода» атрымала свежы спадарожнікавы здымак намётавага лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль, зроблены сэрвісам Planet у 8.12 раніцы 25 ліпеня, і параўнала яго са здымкам ад 10 ліпеня.

У лагеры ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі 750+ адзінак тэхнікі

На свежым здымку журналістам удалося налічыць 754 адзінкі тэхнікі, сярод якіх:

  • 62 фуры,
  • 534 машыны (пікапы, мікрааўтобусы, легкавыя),
  • 33 аўтобусы,
  • 99 грузавікоў,
  • 26 Уралаў, КамАЗаў або бронеаўтамабіляў.

Журналісты адзначаюць, што ў параўнанні са здымкам ад 19 ліпеня, колькасць тэхнікі вырасла прыкладна на 269 адзінак.

Нагадаем, што паводле нашых падлікаў у 10 калонах у Беларусь прыбыло 670-700 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Апошняя, 11 калона, прыбыла ў Беларусь учора ўвечары, 25 ліпеня, і налічвала мінімум 29 адзінак тэхнікі.

Папярэдні матэрыял
Супрацоўнікаў «Гродна-Азот» прымушаюць аддаваць свае карты паляка ў КДБ
Наступны матэрыял
МУС Літвы: Літва можа ў любы момант закрыць мяжу з Беларуссю

Iншыя матэрыялы