In English:
Lithuania may close 2 out of 6 border crossings with Belarus
На русском языке:
Литва может закрыть 2 из 6 погранпереходов с Беларусью
Пра гэта заявіў намеснік міністра МУС Літвы Арнольдас Абрамавічус, перадае BNS. Паводле яго слоў, гэта адбудзецца найбліжэйшым часам, рашэнне павінна будзе прыняць урад.
«Найбліжэйшым часам будзе прынятае рашэнне аб закрыцці двух пунктаў пропуску на мяжы. Калі сёння ў Польшчы практычна адзін пераход, то ў нас іх шэсць. Адной з прэвентыўных мер будзе скарачэнне шасці кантрольна-прапускных пунктаў да чатырох», – заявіў Абрамавічус.
Гаворка ідзе пакуль пра памежпераходы «Шумскас»-«Лоша» і «Цвярачус»-«Відзы». Праз іх прапускаюцца далёка не ўсе транспартныя сродкі. Так, праз Цвярачус магчымы праезд парожніх грузавікоў, а праз «Шумскас» – аўтамабіляў масай да 3,5 т. Найбольш загружанымі пераходамі на мяжы Беларусі і Літвы зʼяўляюцца Каменны Лог-Медзінінкай, Прывалка-Райгардас, Беняконі-Шальчынінкай і Катлоўка-Лаварышкес.
Намеснік камандуючага Дзяржпагранслужбы (VSAT) Саўлюс Некрашавічус сказаў, што іх закрыццё знізіць рызыку сутыкнення з пагрозамі і адзначыў, што гэтыя памежпераходы зʼяўляюцца другараднымі, таму што там абмежаваная прапускная здольнасць транспарту і людзей.
«Праз памежны пераход «Цвярачус» не праходзяць аўтамабілі з грузам [праходзяць толькі парожнія], а праз Шумскас праходзяць толькі аўтамабілі да 3,5 тоны», – сказаў Некрашавічус.
У той жа час варта адзначыць, што найбольш загружанымі пераходамі на мяжы Беларусі і Літвы зʼяўляюцца «Каменны Лог»-«Медзінінкай», «Прывалка»-«Райгардас», «Беняконі»-«Шальчынінкай» і «Катлоўка»-«Лаварышкес», і гаворкі аб іх закрыцці пакуль не ідзе.