На русском языке:
Литва передала в МУС в Гааге материалы для расследования преступлений режима Лукашенко против беларусов
Як паведаміў Аб’яднаны Пераходны Кабінет, сёння ўрад Літвы афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) у Гаазе матэрыялы, якія датычацца ўчынення прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў.
Паведамляецца, што паколькі адпаведныя злачынствы былі ўчынены як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі краін-удзельніц Рымскага статута, то МУС патэнцыйна мае магчымасць іх расследаваць.
Дэмсілы заклікалі краіны-ўдзельніцы Рымскага статута падтрымаць намаганні літоўскага боку і агульнае імкненне ўсіх беларусаў — забяспечыць правасуддзе для сотняў тысяч ахвяр і прыцягнуць Лукашэнку і ягоных саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы, якія ён здзейсніў і працягвае здзяйсняць.
«Літва стала першай краінай, якая скарысталася сваім правам у рамках Рымскага статута і звярнулася ў Міжнародны крымінальны суд, каб расследаваць злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя рэжымам ў Беларусі. Мы ўдзячныя ўраду Літвы за прынцыповае рашэнне і дзеянне.
Для соцень тысяч пацярпелых, для ўсіх ахвяр рэпрэсій гэтае дае надзею. Надзею на справядлівасць, надзею на тое, што злачынствы не застануцца без пакарання. Вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да міжнароднай адказнасці, рэпрэсіі – спыненыя. Усе незаконна асуджаныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя», – заявіла Святлана Ціханоўская.