На русском языке:
Литва с марта закроет погранпереходы «Райгардас» и «Лаворишкес»
Урад Літвы сёння прыняў рашэнне закрыць з сакавіка памежныя пункты «Райгардас» («Прывалка») і «Лаварышкес» («Катлоўка»).
Такім чынам, на беларуска-літоўскай мяжы застануцца ўсяго два памежпераходы:
- «Каменны Лог» – «Медзінінкай»,
- «Беняконі» – «Шальчынінкай».
Акрамя таго, паведамляецца, што ўрад Літвы прыняў рашэнне забараніць праезд пешаходаў і веласіпедыстаў праз пункты пропуску Медзінінкай і Шальчынінкай. Таксама ўрад будзе паступова скарачацт колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам на ажыццяўленне рэгулярных міжнародных пасажырскіх перавозак аўтобусамі.