Ва ўнутраных войсках створаны новы атрад спецназа – «Граніт». Гэта ўжо дзясяты атрад спецназа ва ўнутраных войсках

4 хв.

На русском языке: Во внутренних войсках создан новый отряд спецназа — «Гранит»

20 лютага прэс-служба ўнутраных войскаў апублікавала відэа са спаборніцтваў «Юны снайпер». На відэа ў некаторых вайскоўцаў можна было заўважыць нарукаўны знак атрада спецыяльнага прызначэння (АСН) «Граніт».

Пра падраздзяленне з такой назвай раней публічна не паведамлялася. Усяго вядома пра дзевяць АСН у складзе ўнутраных войскаў: «Рысь», «Смерч», «Гонар», «Беркут» (Мінск), «Тайфун» (Гродна), «Шторм» (Брэст), «Буран» (Гомель), «Цыклон» (Астравец) і «Тарнада» (в. Аколіца, Мінскі раён).

Ва ўнутраных войсках створаны новы атрад спецназа – «Граніт». Гэта ўжо дзясяты атрад спецназа ва ўнутраных войсках

У снежні 2023 г. паведамлялася, што на базе роты спецыяльнага прызначэння 1-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады (в/ч 5448, Мінск) фарміруецца новы АСН. А на пачатку лютага камандуючы ўнутранымі войскамі заявіў, што было створана ўжо дзесяцьАСН.

Хутчэй за ўсё, менавіта АСН «Граніт» і зʼяўляецца дзясятым падраздзяленнем атрада спецпрызначэння, які быў сфарміраваны на базе в/ч 5448. Можна чакаць, што афіцыйная «прэзентацыя» падраздзяленні адбудзецца хуткім часам. Напрыклад, 23 лютага (у РБ адзначаецца «Дзень абаронцаў Айчыны»).

Фарміраванне АСН у складзе ўнутраных войскаў працягнецца. Так, падраздзяленні спецназа могуць быць яшчэ сфарміраваны ў Віцебску і Магілёве.

Папярэдні матэрыял
З ліпеня 2024 у ЕС можна будзе патрапіць толькі з біяметрычным пашпартам? Не, гэта дэзінфармацыя
Наступны матэрыял
Літва з сакавіка закрые памежныя пераходы «Райгардас» і «Лаварышкес». Застануцца толькі два

Iншыя матэрыялы