LRT у выпуску пра ваенныя пагрозы Літве падае неадпаведную рэчаіснасці інфармацыю са спасылкай на «Беларускі Гаюн». Адказ «Беларускага Гаюна»

6 хв.

На русском языке: LRT в расследовании привело недостоверные данные со ссылкой на «Беларускі Гаюн». Комментарий

30 кастрычніка літоўскі тэлеканал LRT апублікаваў расследаванне «Расійскія базы на мяжы з Літвой: дыверсанты і сабатаж», частка якога прысвечана аналізу ваенных пагроз, якія нясе Беларусь для краін Балтыі і Польшчы.

У расследаванні журналісты спасылаюцца ў т.л. на інфармацыю маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн». Аднак гэтая інфармацыя пададзена некарэктна. У публікацыі сказана (цытата):

«Група «Беларускі Гаджун», якая займаецца маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі, адзначае, што на ўсіх аэрадромах, уключаючы Ліду, дыслакуюцца падраздзяленні зенітна-ракетнага палка Узброеных сіл Расіі».

Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» ніколі не пісала, што на ўсіх беларускіх аэрадромах (уключаючы аэрадром «Ліда») дыслакуюцца падраздзяленні зенітнага ракетнага палка УС РФ.

LRT у выпуску пра ваенныя пагрозы Літве падае неадпаведную рэчаіснасці інфармацыю са спасылкай на «Беларускі Гаюн». Адказ «Беларускага Гаюна»

Пры гэтым мы неаднаразова заяўлялі, што ў цяперашні час падраздзяленні 1530-га зенітнага ракетнага палка УС РФ дыслакуюцца на двух аэрадромах у Гомельскай вобласці: «Зябраўка» і «Мазыр» («Бокаў»). Падраздзяленні палка сапраўды знаходзяцца ў Беларусі са студзеня 2022 г. і да гэтага часу.

Таксама ў Беларусі працягваюць працаваць 484-і ваенны следчы аддзел (Клецкі раён) і 313-я ваенная пракуратура гарнізона (Мінск). Колькасць задзейнічанага персанала ў названых структурах будзе вылічацца дзясяткамі чалавек.

Як можна заўважыць, пры падрыхтоўцы расследавання інфармацыя са спасылкай на дадзеныя маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн» была пададзеная журналістамі некарэктна. Да таго ж, журналісты LRT не звярталіся да нас за каментарамі пры падрыхтоўцы дадзенага расследавання.

І так, наш праект называецца «Беларускі Гаюн» | «Беларускі Гаюн» | «Belarusian Hajun». І ніяк інакш.

Папярэдні матэрыял
Данія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты РБ і выдаваць беларусам пашпарты замежнікаў
Наступны матэрыял
З'явілася інфармацыя пра смерць яшчэ аднаго палітвязня

Iншыя матэрыялы