Лукашэнка прызнаў, што беларусы дапамагаюць Украіне, і назваў нас «памагатымі тэрарыстаў», параўнаўшы з калабарантамі

president.gov.by
4 хв.

На русском языке: Лукашенко признал, что беларусы помогают Украине и назвал нас «пособниками террористов», сравнив с коллаборантами

Экс-прэзідэнт разышоўся.

«Я распарадзіўся некалькі дзён таму (яшчэ да гэтай аперацыі) па ўсёй краіне правесці вельмі жорсткую зачыстку […]

Яны схаваліся і сядзяць. Сядзяць і нечага чакаюць. Будзе як у 1941-м годзе, чаго там хаваць: калі фашысты прыйшлі сюды, ячэйкі гэтыя былі, памагатыя былі. А потым яны павязку на руку, «Шмайсер» на плячо і дзейнічалі разам з гэтымі фашыстамі. Нічога не змянілася. Таму мы іх мусім знайсці. […]

Яны за гэтыя два з паловай гады так нічога і не зразумелі. Яны не зразумелі, што мы да іх па-чалавечы: калі вы адумаліся – вяртайцеся. І гэта не адмяняе нічога. Ёсць там ачмурэлыя, адурманеныя, няхай вяртаюцца. Заявы ўжо паступаюць. Але тыя, хто здзяйснялі, а асабліва зараз здзяйсняюць вось такія падобныя правапарушэнні і зʼяўляюцца памагатымі тэрарыстаў, – мы іх знойдзем».

Нагадаем, што з 24 лютага 2022 г. за антываенную пазіцыю былі затрыманыя мінімум 1575 беларусаў, 56 чалавек ужо пасадзілі на тэрміны ад 1 да 23 гадоў пазбаўлення волі, мінімум 31 чалавек асуджаны за фота/відэа перамяшчэння ваеннай тэхнікі, 11 беларусаў знаходзяцца за кратамі па абвінавачванні ў жаданні ваяваць на баку Украіны – 8 з іх ужо асуджаныя.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка назваў Зяленскага «гнідай» і кінуў нейкі выклік
Наступны матэрыял
Наша Ніва: Праз затрыманых стралкоў КДБ спрабуе выйсці на чалавека, якога называюць «Якуцік»

Iншыя матэрыялы