Затрыманы намеснік кіраўніка праўлення Белаграпрамбанка Віталь Крук

Белаграпрамбанк
2 хв.

На русском языке: Задержан заместитель главы правления Белагропромбанка Виталий Крук

Пра гэта паведамляе «Наша Нiва» са спасылкай на свае крыніцы. Па дадзеных выдання, прычынай затрымання можа з’яўляцца створаная Крукам схема, па якой пераможцамі рэкламнай гульні банка «Юбілейны ўраджай прызаў» станавіліся блізкія да банкіра людзі.

Ёсць інфармацыя і пра затрыманне іншых блізкіх да Крука людзей.

Варта адзначыць, што затрыманне намесніка кіраўніка праўлення «Белаграпрамбанка» супала з выхадам з СІЗА экс-старшыні і віцэ-старшыні «Белаграпрамбанка» Уладзіміра Падкавырава, якога затрымалі ў пачатку 2021-га.

Папярэдні матэрыял
Кадравыя змены ў сістэме Лукашэнкі: Новы кіраўнік МЗС і камандуючы ВПС і СПА ВС РБ
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцелі тры МіГ-31К ВКС РФ

Iншыя матэрыялы