Лукашэнка прызнаў, што ДРЛА А-50У атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі на аэрадроме «Мачулішчы»

jetphotos.com
4 хв.

На русском языке: Лукашенко признал, что ДРЛО А-50У получил повреждения в результате атаки на аэродроме «Мачулищи»

Ён заявіў, што пашкоджанні «нязначныя» – «акрамя, як яны кажуць, драпін і адной прабоіны ў корпусе, якая ваеннаму самалёту не перашкаджае выконваць яго абавязкі». Таксама ён сказаў, што папрасіў расейцаў даслаць іншы А-50.

Адзначым, што пасля інцыдэнту ў Мачулішчах прапаганда называла інфармацыю аб нападзе «укідам і фэйкам», публікавала відэа, дзе самалёт едзе, потым як ён узлятае. І дагаварыліся нават да таго, што пасля паведамлення маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн» аб тым, што самалёт паляцеў на рамонт у Таганрог, яны заявілі, што ён паляцеў на «аблёт дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».

Папярэдні матэрыял
На палігоне пад Пінскам два тыдні будуць ісці навучальныя стрэльбы: жыхароў просяць не набліжацца да стрэльбішча
Наступны матэрыял
Прапаганда са спасылкай на словы Лукашэнкі пацвердзіла дыверсію ў Мачулішчах

Iншыя матэрыялы