На Лунінецкім аэрадроме пашыраюць тэрыторыю, але справа гэта небяспечная — там павышаны ўзровень радыеактыўнага забруджвання

Фота носіць ілюстрацыйны характар
5 хв.

In English: The territory of Luninets airfield is being expanded, but it’s dangerous: there is an increased level of radioactive contamination
На русском языке: На Лунинецком аэродроме расширяют территорию, но дело это опасное — там повышенный уровень радиоактивного загрязнения

Учора, 17 жніўня, беларускае выданне «Радыё Свабода» апублікавала свежыя спадарожнікавыя здымкі аэрадрома ў Лунінцы (Брэсцкая вобласць), зробленыя 7 жніўня кампаніяй Planet Labs.

На Лунінецкім аэрадроме пашыраюць тэрыторыю, але справа гэта небяспечная — там павышаны ўзровень радыеактыўнага забруджвання

Фота Planet Labs / Радыё Свабода

На аэрадроме бачныя значныя пашырэнні тэрыторыі: валяць лес, зносяць старыя ангары і расчышчаюць пляцоўкі пад будаўніцтва новых аб’ектаў. Само па сабе будаўніцтва ўжо выклікае цікавасць, працы як вядома, пачаліся не ўчора, а яшчэ ў красавіку, але важней, што вядуцца яны на тэрыторыях з падвышаным узроўнем радыеактыўнага забруджвання.

Гэтае пытанне вывучыў былы навуковы супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Сяргей Бесараб, які піша, што Лунінец знаходзіцца ў зоне са шчыльнасцю забруджвання 0,5-1 Кюры/км². Тая самая драўніна, якую валяць, утрымоўвае перавышэнне Цэзія-137, а дакладней, па словах хіміка, лес вакол аэрадрома мае ўзровень забруджвання ў ~200 Бк/кг (гэта значыць ужо не норма).

На Лунінецкім аэрадроме пашыраюць тэрыторыю, але справа гэта небяспечная — там павышаны ўзровень радыеактыўнага забруджвання

«Глебы тут бедныя, лясы ў асноўным хваёвыя, таму цэзій выдатна вылужваецца з глебы і назапашваецца ў драўніне. А з такой хваёвай драўніны радыенукліды пры згаранні выдатна пераходзяць у лёгка засваяльную, праз лёгкія чалавека, форму. Пра радыяцыйны кантроль піламатэрыялу нават казаць не даводзіцца», – піша Бесараб.

Папярэдні матэрыял
Балгарыя спрабавала таемна паставіць ва Украіну дэфектныя боепрыпасы 80-х гадоў, якія былі набыты ў Беларусі
Наступны матэрыял
З-за вучэнняў МА РБ у вёску пад Лепелем прыляцелі два снарады: адзін з іх наўпрост у агарод

Iншыя матэрыялы