Лукашэнка сказаў, што Прыгожын прыязджаў да яго разам з Уткіным, а ядро Вагнера застанецца ў Беларусі

president.gov.by
5 хв.

In English: Lukashenko said that Prigozhin came to see him together with Utkin, and Wagner’s core will stay in Belarus
На русском языке: Лукашенко сказал, что Пригожин приезжал к нему вместе с Уткиным, а ядро Вагнера останется в Беларуси

Да гэтага Лукашэнка аб сустрэчы з Прыгожыным і Уткіным нічога не казаў, але, відаць, трэба было нечым разбавіць чарговыя байкі. Тым не менш асаблівай навіны і тут няма, бо пра непублічную сустрэчу ў рэзідэнцыі на Мінскім моры «МатолькаДапамажы» пісаў яшчэ 27 чэрвеня. Тая сустрэча праходзіла з ≈17:00 да 22:00.

Пасля чаго, праз 39 хвілін, з Мачулішчаў вылецелі самалёт Прыгожына і другі борт, які разам з ім прыляцеў туды раніцай 27 чэрвеня. Нагадаем, што ў рэзідэнцыі на Менскім моры праходзяць непублічныя перамовы з удзелам усёй «сямʼі» Лукашэнкі.

Таксама Лукашэнка сцвярджае, што ядро Вагнера застаецца ў Беларусі.

«І гэтыя здымачкі з космасу, што мы нешта дэмантуем… Чаму мы лішнія намёты прыбіраем – столькі не трэба. Тут застаецца ядро, хтосьці зʼехаў у водпуск, хтосьці наогул вырашыў жыць убаку, але тэлефоны, адрасы, паролі, яўкі ў гэтым ядры вядомыя. Цягам некалькіх дзён усе будуць тут, да 10 тысяч чалавек. Цяпер няма неабходнасці іх тут трымаць».

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў у 32-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларусі
Наступны матэрыял
Беларускія гастролі Прыгожына 2023: храналогія прылётаў бізнес-джэтаў ПВК у Беларусь

Iншыя матэрыялы