На русском языке:
Лукашенко сегодня был в Вискулях, но пропаганда решила сделать акцент только на Гродно
Паводле нашых звестак, Лукашэнка сёння правёў ≈4,5 гадзіны ў раёне рэзідэнцыі Віскулі, што ў Белавежскай пушчы.
Пытанне: што ён там рабіў і чаму прапаганда зараз старанна паказвае толькі другую частку яго паездкі?
Першае апавяшчэнне ад прапагандыстаў, што ён паляцеў з Мінска, паступіла толькі пасля 16:00, калі ён прыехаў на хакей у Гродна. Але яшчэ раніцай відавочцы заўважылі, што ягоны верталёт ляцеў на захад з боку рэзідэнцыі «Азёрны» (тая, што пад Астрашыцкім мястэчкам).
Потым ён быў заўважаны ўжо ў Брэсцкай вобласці, у напрамку на Белавежскую Пушчу. Дарэчы, пра гэта яшчэ раніцай напісаў тэлеграм-канал «Паглядзі, брахня?».
Значна пазней яго прэс-служба вырашыла паказаць кадры палёту на верталёце назваўшы гэта «інспекцыяй Гродзенскай і Брэсцкай абласцей», што толькі пацвердзіла дадзеныя крыніц, што ён лётаў на верталёце.
Нам паказалі кадры пралёта над Свіслаччу і карту з маршрутам палёту. Па словах відавочцаў, пралятаў ён у тым раёне якраз у +-15:45. Праўда, кропку ўзлёту на карце вырашылі не паліць. Зрэшты, «чырвоная лінія» (маршрут) якраз і ідзе ад Белавежскай Пушчы з поўдня на поўнач.