На русском языке:
Лукашенко сегодня прибудет в Гомель
Па дадзеных motolko.help, яго візіт планаваўся яшчэ ў пачатку лістапада. «Флагшток» 2 лістапада пісаў, што ў Навабеліцкім раёне Гомеля быў аўрал у сувязі з падрыхтоўкай да яго візіту.
Там экстрана асфальтавалі тратуары, фарбавалі фасад паліклінікі, інтэрнаты, усталявалі спорт.пляцоўку, расцяжкі і сцяжкі. Журналісты пісалі, што ўвесь гэты шухер быў таму, што ён мусіў прыехаць 3-га лістапада, але ў выніку ён усіх прадынаміў і паехаў у Астравец.
І вось зараз спроба №2. Яму збіраюцца паказаць ААТ «Крышталь-холдынг» і адрамантаваны навабеліцкі пуцеправод.