Святлана Ціханоўская наведае ЗША з афіцыйным візітам

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

На русском языке: Светлана Тихановская совершит визит в США 

Выданне «Радыё Свабода» са спасылкай на прэс-службу Ціханоўскай паведаміла, што 22-28 сакавіка Святлана Ціханоўская накіруецца з візітам у ЗША, дзе сярод іншага наведае Дзярждэп ЗША і Белы дом.

Таксама прыме ўдзел у акцыі да Дня Волі 25 сакавіка, Канферэнцыі Каліноўскага ў Кангрэсе ЗША, наведае Бостан і выступіць з прамовай у Гарвардскім універсітэце.

Нагадаем, у ліпені 2021 года Святлана Ціханоўская наведала ЗША, дзе правяла сустрэчы з шэрагам амерыканскіх палітыкаў, у т.л. дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і прэзідэнтам Джо Байдэнам.

Папярэдні матэрыял
Не толькі Чырвоны Касцёл: дамовы арэнды разарваныя мінімум з чатырма касцёламі ў Беларусі.
Наступны матэрыял
Кенія збіраецца купіць у кампаніі Зінгмана трактары і іншую тэхніку на $320 млн

Iншыя матэрыялы