In English:
Is Lukashenka involved in the export of grain from the occupied territories of Ukraine?
На русском языке:
Лукашенко участвует в вывозе зерна с оккупированных территорий Украины?
На пачатку ліпеня мы пісалі, што, выступаючы ў Палацы незалежнасці, Лукашэнка заявіў, што нібыта праз Беларусь пачаўся транзіт украінскага збожжа: «Тады я сказаў: «Ну добра, абыдземся. Падавіцеся, як я казаў, гэтымі санкцыямі. Вывозьце бедным збожжа». Чаму вязуць па чайнай лыжцы? Вязуць! Нам ужо перадаплату аддалі чыгунцы. Вязуць. Па чайнай лыжцы… », – сказаў ён.
Тады мы выказалі здагадку, што ён прагаварыўся пра пачатак паставак украінскага збожжа не з падкантрольных Украіне тэрыторыі, а з часова акупаваных. Так гэта ці не – сказаць складана, але наша маніторынгавая група яшчэ з канца траўня перыядычна атрымлівае паведамленні аб перамяшчэнні расійскіх вагонаў-зернавозаў (хопераў) па тэрыторыі Беларусі.
Упершыню расейскія вагоны са збожжам былі заўважаныя яшчэ 23 траўня ў Гомелі, пасля іх сталі заўважаць досыць часта на чыгуначнай станцыі «Гомель-Пасажырскі».
▪️ 9 чэрвеня ў раёне 11:00 праз станцыю «Азярышча» ў бок Барысава праехаў састаў з больш чым 20-цю вагонамі з надпісам «збожжа», мінімум на адным з іх быў і надпіс «Садружнасць Балттранс» (гэтая кампанія з’яўляецца найбуйнейшым аператарам хопераў-зернавозаў у Расіі).
▪️ 3 ліпеня ў 08:00 праз Жлобін (Гомельская вобласць) рухаўся эшалон са збожжам у бок Светлагорска. У тым складзе былі не толькі вагоны-зернавозы, але і звычайныя таварныя вагоны, пры тым усе з маркіроўкай РЖД.
▪️ 9 ліпеня ў раёне 20:00 у «адстойніку» (стаянцы) на чыгуначнай станцыі «Орша-Цэнтральная» зноў зафіксаваны расійскія вагоны са збожжам. На іх таксама быў надпіс «збожжа», але і прыпіска «Калінінград».
Дакладна сказаць адкуль, куды і з якой мэтай перавозілася збожжа пакуль не ўяўляецца магчымым. Хутчэй за ўсё частка з апісаных эшалонаў сапраўды ехала ў Калінінград праз Беларусь, але ўсё яшчэ нельга выключыць, што магла быць і перавозка крадзенага ўкраінскага збожжа на беларускія збожжасховішчы.
Калі вы фіксуеце перавозку збожжа ці нейкіх незвычайных тавараў па чыгунцы – паведамляйце ў @Motolko_bot.
А ўсё што да ваеннай актыўнасці, у тым ліку перавозкі ваеннай тэхнікі па беларускіх чыгунках – пішыце ў @HajunBYbot.