На русском языке:
Лукашенко заявляет, что Пригожина и «вагнеровцев» в Беларуси нет, а рисков их размещения в стране он не видит
Лукашэнка заяўляе, што Прыгожына і «вагнераўцаў» у Беларусі зараз няма, а рызык іх размяшчэння ў краіне ён не бачыць Лукашэнка зараз сустракаецца з замежнымі журналістамі. Ён ужо паспеў сказаць, што Прыгожына ў дадзены момант у Беларусі няма, вагнераўцаў таксама.
«Наколькі я на сённяшнюю раніцу інфармаваны, байцы ПВК «Вагнер» знаходзяцца ў сваіх лагерах. У пастаянных лагерах, дзе яны знаходзіліся пасля вываду з фронту на аднаўленне».
«Ніякіх рызык ад размяшчэння ПВК «Вагнер» я абсалютна не бачу. Гэта не той выпадак, якім мяне з усіх бакоў спрабуюць напружваць».
Таксама ён сказаў, што ў выпадку размяшчэння ПВК «Вагнер» у Беларусі яны могуць быць задзейнічаны для абароны.
«Мяне абсалютна не хвалюе і не турбуе, што ў нас будзе размешчана пэўную колькасць гэтых байцоў. Больш за тое, яны будуць размешчаны пад пэўныя ўмовы. Галоўная ўмова: калі нам трэба будзе задзейнічаць гэтае падраздзяленне для абароны дзяржавы, яно будзе задзейнічана імгненна. І іх досвед будзе запатрабаваны».