ВоенТВ
5 хв.

На русском языке: МО сообщило, что под Осиповичами ЧВК «Вагнер» тренирует тероборону

У відэа МА РБ сказана, што пад Асіповічамі праходзяць заняткі з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў, прызванымі на зборы, дзе ў якасці інструктараў выступілі найміты ПВК «Вагнер». Адзначым, што на занятках з рэзервістамі ў якасці інструктараў бачныя і вайскоўцы 72-га абʼяднанага навучальнага цэнтра УС РБ.

МА паведаміла, што пад Асіповічамі ПВК «Вагнер» трэніруе тэраабарону

У відэа МА сказана, што большасць ваеннаабавязаных на занятках – з Салігорскага раёна, дзе прайшла 1-я частка іх збораў, а для завяршэння зладжвання рэзервісты прыбылі ў Асіповічы, дзе асвойваюць тактычную стральбу і перамяшчэнне на поле бою і г.д.

Яшчэ на мінулым тыдні мы паведамлялі, што 27.06-21.07 у Салігорскім раёне праходзяць зборы з тэрабаронай, куды прызвалі 150 ваеннаабавязаных з запасу. 5 ліпеня паведамлялася, што яны прыбылі на вайсковы стрэльбішча 8-й брыгады РХБЗ УС РБ (Старыя Дарогі) для «адточвання баявога майстэрства». Гэта значыць, трэніроўка пад Асіповічамі ўжо не другое, а трэцяе месца збораў, якія планаваліся яшчэ ў кастрычніку 2022 года.

Акрамя таго, бачна, што рэзервісты размешчаны ў палявым лагеры каля в. Цэль, які, як пісалі СМІ, будаваўся для наймітаў ПВК «Вагнер», але, як бачым, выкарыстоўваецца і тэрабаронай. І так, лагер на 8000 чалавек, але ў сярэднім сёлета на зборы тэраабароны прызывалася 100-200. Гэта значыць, ягонае будаўніцтва нельга тлумачыць толькі выкарыстаннем для размяшчэння рэзервістаў на зборах.

Раней мы пісалі пра прысутнасць ПВК «Вагнер» на палігоне Ласвіда, дзе яны ўжо праводзілі сумесныя трэніроўкі з беларускімі вайскоўцамі.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаны мінімум да 23 ліпеня
Наступны матэрыял
Буйная калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь

Iншыя матэрыялы