На русском языке:
Марка «Аховы птушак Бацькаўшчыны» может стать маркой года от Белпочты
На сайце Белпошты праходзіць галасаванне за лепшую паштовую марку 2022 года. У спісе 27 прэтэндэнтаў на званне маркі года, але ёсць тая, на якую хочацца звярнуць вашу ўвагу ў першую чаргу.
Гэта паштовая марка «Белая сініца» з серыі «Птушка года». Яна была падрыхтавана падрыхтавана пры садзейнічанні грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», на ёй прысутнічаюць эмблемы сусветнай асацыяцыі прыродаахоўных арганізацый па абароне птушак BirdLife International і грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
А ўся справа ў тым, што 18 сакавіка 2022 года так званы Вярхоўны суд ліквідаваў прыродаахоўную арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны», а ў жніўні мінулага года ў офісе АПБ адбыўся ператрус, тады ж быў затрыманы дырэктар АПБ Віктар Фянчук. Пазней яго асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі, цяпер ён палітвязень.
На дадзены момант за марку АПБ аддалі 86 галасоў, яна ўжо на 7 месцы конкурсу.
Давайце падтрымаем арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і вывядзем іх марку на 1-е месца.
Галоўнае выкарыстоўвайце левы e-mail, дзе няма вашых асабістых дадзеных. Яго можна зрабіць за 5 мін на Proton, калі ў вас няма.