Крыніцы: Беларускія вайскоўцы і медыкі служаць на расійскай базе ў Сірыі

Мінабароны РБ
Iнсайд
5 хв.

У студзені 2021 года ініцыятыва BYPOL паведаміла, што ў верасні 2021 года 300 беларускіх салдат збіраліся адкамандзіраваць у Сірыю для арганізацыі патрулявання тэрыторый. Паведамлялася, што за месяц яны будуць атрымліваць каля $2 000. Аднак, з таго часу ніякай інфармацыі наконт камандзіроўкі, так і падрабязнасцяў пра тых, каго адправілі (ці не адправілі) туды – не паступала.

Рэдакцыі motolko.help стала вядома, што адпраўка вайскоўцаў у Сірыю была. У прыватнасці вядома, што туды восенню 2021 г. на год адправілі ваенных медыкаў 432-га галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра ВС РБ. Па словах крыніц, зараз там знаходзяцца не толькі беларускія лекары, але і салдаты, якія там служаць па кантракце на расійскай вайсковай базе.

«Знаёмага старэйшага лейтэнанта ў жніўні 2021 года адправілі ў Сірыю. Ніхто не прымушаў, гэта было добраахвотна. Абяцалі рост па кар’ернай лесвіцы і грошы, грашовае забеспячэнне па кантракце (каля 1700 руб) і камандзіровачныя (каля 3000 руб). Служыць там на расійскай вайсковай базе», — паведамляюць крыніцы.

«Сусед вярнуўся з сірыйскай камандзіроўкі. Усе думалі, што ён служыць, бо знік ён улетку 20-га года, а вярнуўся ў пачатку 22-га», — пішуць крыніцы.

Больш за тое, паступае непацверджаная інфармацыя, што беларускіх вайскоўцаў адпраўлялі ў Сірыю і да 2021 года. Адна з крыніц паведаміла, што яшчэ ў 2019 годзе вайскоўцаў з Брэста таемна адпраўлялі ў гадавую камандзіроўку ў Сірыю.

Акрамя таго, таксама ёсць інфармацыя, што ў Брэсце пройдзе пахаванне дзяўчыны, якая па непацверджанай інфармацыі загінула ў Сірыі, дзе яна была снайперам.

Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя, а таксама пацверджанні аб удзеле беларусаў у вайне ў Сірыі, просьба напісаць ананімна ў motolko_bot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення

In English: Sources: Belarusian military and doctors serve at a Russian base in Syria
На русском языке: Источники: Беларусские военные и медики служат на российской базе в Сирии

Папярэдні матэрыял
У Беларусі хочуць узброіць супрацоўнікаў МНС, аднак зброю ім выдавалі і раней
Наступны матэрыял
С-400, БТРы і Тыгры: Расійскія войскі працягваюць канцэнтравацца каля ўкраінскай мяжы

Iншыя матэрыялы