Масавае атручэнне дзяцей у 3-й гімназіі Мінска

хв.

Чытачы motolko.help паведамляюць пра масава атручэнне вучняў у гімназіі №3 горада Мінска. Бацькі пішуць, што дзяцей ноччу ванітавала, шмат у каго дыярэя, да некаторых выклікалі хуткую.

«У 3-й гімназіі Мінска сёння разрываюцца ўсе бацькоўскія чаты. Дзяцей ванітавала ўсю ноч, з усіх класаў ад малодшых да старэйшых. Толькі ў нашым класе адпісаліся пяць мам, што дзяцей ванітавала, яшчэ 3 у паралельным. Плюс у 10-м ужо тры аналагічныя выпадкі. І ў 8-м. Таксама пішуць, што ўвогуле ў кожным класе бацькі ў паніцы пішуць пра тое, што дзяцей ванітавала. Атручэнне носіць масавы характар​​», — кажуць бацькі.

«3-я гімназія: чаты бацькоў напоўненыя паведамленнямі пра тое, што дзецям ноччу было дрэнна, хутчэй за ўсё атручэнне. Ішоў другі дзень навучальнага года…».

«Пра 3-ю гімназію. Там зараз напісалі пяцёра бацькоў, што дзеці з прыкметамі атручэння. Ванітуе, дыярэя, невялікая тэмпература».

Дырэктар гімназіі Наталля Пацяенка піша ў бацькоўскія чаты, што ўжо разбіраецца ў сітуацыі.

Са слоў чытачоў, з гімназіі сышло шмат настаўнікаў і работнікаў сталовай. 1 верасня на лінейцы ў першаклашак быў «ганаровы» госць — прадстаўнік амбасады Расіі.

Наталля Пацяенка працавала ў 35-й школе Мінска. Павышала голас на дзяцей, выклікала на прафілактычныя гутаркі. Вядома, што 9 жніўня 2020 года яна выклікала АМАП на выбаршчыкаў.

Папярэдні матэрыял
Беларусы з ВНЖ за мяжой зараз могуць выязджаць з Беларусі раз на 3 месяцы
Наступны матэрыял
У Беларусі ўжо ёсць ваенныя аб'екты РФ пад Вілейкай і Баранавічамі

Iншыя матэрыялы