На русском языке:
МАЗ, Горизонт, АГАТ: Украина ввела санкции против 19-и беларусских предприятий
Сёння Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць 51 фізічнай асобы і 220 юрыдычных асоб, звязаных з Расіяй. Гэта закранула і 19 прадпрыемстваў з Беларусі.
Зыходзячы з рашэння, апублікаванага на сайце прэзідэнта Украіны, пад санкцыі на 10 гадоў патрапілі:
- МАЗ;
- ТАА «Дока»;
- Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава;
- Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт»;
- ААТ «АГАТсістэмы кіравання»;
- ПУП «Завод СВТ»;
- ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт»;
- Гомельскае канструктарскае бюро «Луч»;
- Мінскі НДІ радыёматэрыялаў;
- Шматпрофільнае навукова-вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Тэтраэдр»;
- ААТ «Тэхніка сувязі»;
- ААТ «Связьінвест»;
- ТАА «Актуальныя рашэнні бяспекі»;
- ААТ «Алеўкурп»;
- ТАА «БелМікрахвалі»;
- ЗАТ «Белтым Сб»;
- ТАА «Белфортэкс»;
- Аршанскі авіярамонтны завод;
- ААТ «Экран».