McDonald’s (Алексіна?) цяпер стаў Mak.by: Як мяняўся экс-Макдональдс у Беларусі?

motolko.help
10 хв.

На русском языке: McDonald’s (Олексина?) теперь стал Mak.by: Как менялся экс-Макдональдс в Беларуси?

Былая сетка рэстаранаў McDonald’s у Беларусі стала называцца Mak.by. Як піша Reform.by, па такім адрасе запрацаваў сайт, змяніліся ўліковыя запісы і лагатыпы ў сацыяльных сетках. Таксама на рэстаранах пачалі мяняць і шыльды.

McDonald’s (Алексіна?) цяпер стаў Mak.by: Як мяняўся экс-Макдональдс у Беларусі?

Змяняюць шыльду на былым Макдональдс / koko_by

«З 18 красавіка 2023 года рэстараны Унітарнага прадпрыемства «КСБ Віктары Рэстараны» пачынаюць працаваць пад брэндам Mak.by. […] Да значнай падзеі мы знізілі цэны на самыя любімыя бургеры. Дадатковым падарункам для нашых гасцей стане запуск з сённяшняга дня мабільнага дадатку МойMak.by. Карыстальнікі змогуць першымі даведвацца пра навінкі і акцыі, атрымліваць унікальныя выгадныя купоны», — сказана на сайце былога Макдональдса.

Нагадаем, у снежні 2022 года выданне Наша Нiва са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што McDonald’s у Беларусі аддалі праўладнаму бізнесоўцу, уладальніку «Табакерак» Аляксею Алексіну.

McDonald’s (Алексіна?) цяпер стаў Mak.by: Як мяняўся экс-Макдональдс у Беларусі?

Аляксей Алексін / Reform.by

Давайце ўзгадаем як развівалася сітуацыя з экс-Макам за гэтыя паўгода?

19 кастрычніка 2022 г. — McDonald’s спыняе продаж МакСняданкаў з-за праблемаў з пастаўкамі. З ранішняга меню МакСняданак зніклі адразу 14 пазіцый: МакМафіны, вялікі сняданак, амлет, амлет з беконам, МакТост з сырам і беконам, і нават бульбяная аладка;

11 лістапада 2022 г. — Заявілі, што «Макдональдс» у Беларусі становіцца «Вкусно – и точка»;

17 лістапада 2022 г. — Агучаная дата. З 22 лістапада будзе «Вкусно – и точка»;

22 лістапада 2022 г. — Zerkalo піша, што McDonald’s будзе працаваць яшчэ некалькі тыдняў і ўвогуле рэбрэндынг пад расійскую сетку пакуль адмяняецца;

22 лістапада 2022 г. – У Мінску здымаюць білборд «Вкусно – и точка»;

24 лістапада 2022 г. — Наша Ніва: Макдональдс застаецца ў Беларусі, уладальніку сеткі забаранілі мяняць франшызу;

27 лістапада 2022 г. — McDonald’s у Беларусі запусціў сайт і пачаў называцца «КСБ Віктары Рэстараны» (як мінімум так адлюстроўваўся ў Яндэкс.Ежы);

Агулам жа за гэтыя 5 месяцаў экс-Макдональдс ужо змяніў 4 назвы. Такімі тэмпамі не выключана, праз месяц ён будзе называцца яшчэ неяк інакш.

McDonald’s (Алексіна?) цяпер стаў Mak.by: Як мяняўся экс-Макдональдс у Беларусі?

Як мяняўся Макдональдс у Беларусі? / motolkohelp

12 снежня 2022 г. — Наша Ніва: Макдональдс у Беларусі цяпер належыць Алексіну, устаноўка — «рускіх на рынак не пускаць»;

5 студзеня 2023 г. — Мы заўважаем падабенствы ў праблемах Макдональдсаў у Беларусі і Казахстане і публікуем пра гэта вялікі матэрыял;

30 сакавіка 2023 г. — Экс-макдональдс у Беларусі змяніў лагатып на «Мы адкрытыя!»;

12 красавіка 2023 г. – Кампанія «КСБ Віктары Рэстараны» падала на рэгістрацыю новай назвы – Mak.by;

18 красавіка 2023 г. — Экс-McDonald’s у Беларусі пачаў называцца Mak.by.

Як кажуць, to be continued, а пакуль вось так. Дарэчы, пасля снежаньскага паведамлення Нашай Нівы, што Макдональдс цяпер за Алексіным, ніякіх паведамленняў на гэты конт у СМІ не было. Калі вы можаце нам распавесці якія-небудзь падрабязнасці перадачы сеткі рэстаранаў пралукашэнкаўскаму бізнесоўцу — пішыце нам ці перадавайце дадзеныя праз вашых сваякоў/сяброў за мяжой у @motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь прыехаў кіраўнік г.зв. «ДНР» Дзяніс Пушылін
Наступны матэрыял
Вясновы прызыў-2023 у РБ: што вядома?

Iншыя матэрыялы